1.03.2018, 19:02
Польшча на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску

На польскім стэндзе на XXV Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску можна знайсьці шмат польскіх выданьняў, беларускія пераклады «Лялькі» Баляслава Пруса, «Яблычка» Сяргея Пясецкага, а таксама кулінарную кнігу з рэцэптамі страў польскай кухні.
«Менскі кніжны кірмаш — гэта найважнейшая магчымасьць для кантакту з польскімі кнігамі і іх аўтарамі, — сказаў часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, які ўзяў удзел у адкрыцьці кірмашу. Ён падкрэсьліў, што ў Беларусі ёсьць шмат людзей, зацікаўленых польскай літаратурай, якія прагнуць такога кантакту, таму кірмаш — гэта магчымасьць, каб з дапамогай культуры прэзэнтаваць Польшчу.
«Нязьменна, як і штогод, мы хочам паказваць польскую клясыку, але таксама і навінкі, літаратуру мастацкую і спэцыяльную, — дадаў Хабрас.
«Сёлета мы падрыхтавалі чатыры сустрэчы-прэзэнтацыі вельмі розных кніг, перакладзеных на беларускую мову», — сказаў Томаш Адамскі, які кіруе Інстытутам Польскім у Менску.
Сярод гэтых кніг — «Лялька» Баляслава Пруса, «Уплывовыя жанчыны ІІ Рэчы Паспалітай», аўтар якой Славамір Копэр асабіста сустракаецца з чытачамі, «Яблычак» — першая частка «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага, а таксама кулінарная кніга з рэцэптамі польскіх страў.
Паводле Адамскага, кожная з гэтых кніжак прывабная для беларускіх чытачоў:
«Таму што „Лялька“ Пруса — гэта абсалютная клясыка, якую цяпер пераклалі і на беларускую мову. Славамір Копэр прадстаўляе шмат цікавых постацяў жанчын, важных для гісторыі Польшчы, але таксама зьвязаных зь Беларусьсю. А кнігі Пясэцкага здаўна карыстаюцца ў Беларусі папулярнасьцю, якая ня слабне.
У сваю чаргу, кулінарная кніга — гэта пазыцыя, якая паўстала ў адказ на запатрабаваньне, на зацікаўленасьць польскімі стравамі, і яе прэзэнтацыя будзе суправаджацца кулінарным урокам», — сказаў Адамскі.
Нацыянальны стэнд, арганізаваны супольна Польскім інстытутам у Менску, амбасадай Польшчы, а таксама Інстытутам кнігі, складаецца з экспазыцыйнай часткі, у якой падстаўленая большасьць падтрыманых дзяржаўнымі інстытутамі перакладаў польскай літаратуры на беларускую мову, а таксама камэрцыйнай часткі, дзе прадаюцца кнігі па-польску і па-беларуску.
Міжнародны кніжны кірмаш — найважнейшая выдавецкая падзея ў Беларусі. Летась, пасьля чатырохгадовага перапынку, Польшча вярнулася да ўдзелу ў гэтай імпрэзе. Сёлета ў кірмашы, які праходзіць 28 лютага — 4 сакавіка, бяруць удзел 32 краіны.
Читайте также:
- Польша возобновила прокачку нефти по трубопроводу «Дружба»
- PERN обнаружил утечку на нефтепроводе «Дружба»
- МИД Польши: инаугурация не повлияла на оценку легитимности Лукашенко
- Главы МИД ЕС 14 августа обсудят ситуацию в Беларуси
- Президенты Польши и Литвы призвали белорусские власти воздержаться от насилия